Як весці грамадзянскія кампаніі
Добрая грамадзянская кампанія – справа нялёгкая. Каб дапамагчы вам, мы зрабілі дапаможнік, які складаецца з дзвюх частак: у першай вы знойдзеце тэорыю, а ў другой – натхняльныя кейсы.
Кожны раздзел – гэта асобная задача
У кожным з іх вы знойдзеце пытанні, на якія варта знайсці адказы разам з іншымі ўдзельнікамі кампаніі, альбо патэнцыйныя інструменты, якімі вы можаце скарыстацца. Менавіта таму дапаможнік можа стаць чымсьці накшталт трампліну, які дапаможа вашай ініцыятыве абмеркаваць і распланаваць кампанію.