Складзіце план кампаніі

На заключным этапе планавання неабходна скласці падрабязны план рэалізацыі кампаніі. Вы можаце падзяліць яе на месяцы ці кварталы – і для кожнага перыяду зафіксаваць, што менавіта вы плануеце зрабіць. 


Дадайце, якіх мэтаў вы хочаце дасягнуць у кожным асобным перыядзе, якія крокі ў працы з СМІ збіраецеся зрабіць і г. д. 


Узважце, якія падзеі адбудуцца незалежна ад вашых планаў і як яны могуць паўплываць на вашую кампанію. Гэта могуць быць нейтральныя на першы погляд падзеі або такія, якія можна выкарыстаць як шанец або расцэньваць як пагрозу для кампаніі – паспрабуйце ўключыць іх усе ў план кампаніі. І з пазітыўнымі, і з негатыўнымі падзеямі можна працаваць крэатыўна:


Напрыклад, выбары – гэта ідэальны час для сустрэч з палітыкамі, што дае шанец уключыць некаторыя тэмы ў перадвыбарную праграму. Апрача таго, у такі час можна ўзмацніць грамадскі ціск, выкарыстоўваючы перадвыбарныя мітынгі і г. д. 

Міжнародныя канферэнцыі – такама добрая нагода зрабіць вашую тэму больш публічнай. Напрыклад, міжнародная канферэнцыя, прысвечаная кліматычным зменам, стане падставай для СМІ надаваць гэтай тэме больш увагі. 

Спецыфічныя святы таксама дапамагаюць – у Дзень роднай мовы можна нагадаць пра моўныя правы, а 8 сакавіка пагаварыць пра фемінізм або хатні гвалт.


Вельмі важна вызначыць, хто з сяброў каманды адказвае за канкрэтныя элементы кампаніі. Адзначце адказных за рэалізацыю таго ці іншага дзеяння і ўнясіце іх у план кампаніі, зафіксаваўшы таксама і дэдлайны.


Вызначце адказнага за рэалізацыю ўсёй кампаніі і даручыце яму сачыць за тым, каб дэдлайны датрымліваліся. Каб ажыццявіць гэты працэс максімальна эфектыўна, перад запускам кампаніі абмяркуйце ўнутры каманды правілы датычна дэдлайнаў.