Пасля таго, як вы вызначыліся, над якой тэмай будзеце працаваць, неабходна правесці падрабязны аналіз сітуацыі ў абранай сферы. І гэта тычыцца не толькі сітуацыі з грамадскай думкай.
Калі вы хочаце правесці ў нейкім сэнсе асветніцкую кампанію, вы павінны разумець сваю тэму лепш за ўсіх!
Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:
Ці праўдзівая інфармацыя пра цяперашнюю сітуацыю, якой вы валодаеце? З якіх крыніцаў вы яе атрымалі? Дзе магчыма знайсці дадатковую інфармацыю?
Якая пазіцыя грамадскасці, прадстаўнікоў улады і палітыкаў? Ці магчыма ўсё гэта змяніць?
Ці вядомая гэтая тэма грамадскасці, або, можа быць, вы ў ёй першапраходцы?
Ці рэальна дасягнуць жаданых зменаў?
Ці магчыма знайсці прыклады вырашэння падобных праблемаў? (Магчыма, нехта рабіў штосьці падобнае ў іншых гарадах ці краінах)?
Якія існуюць шляхы вырашэння праблемы, якая вас цікавіць?
Якія механізмы прыняцца рашэнняў ёсць у галіне, якую вы хочаце змяніць?
Хто здольны змяніць сітуацыю?
Ці ёсць у вас неабходнае ноў-хаў для вырашэння праблемы? Або, магчыма, вы ведаеце, дзе яго можна атрымаць?
Хто здольны змяніць сітуацыю найбольш эфектыўна? Як з ім звязацца?
Ці займаецца ўжо хтосьці вырашэннем гэтай праблемы?
Чаму праблема, з якой вы хочаце працаваць, дагэтуль не была вырашаная?
Ці ёсць магчымасці супрацы з іншымі грамадскімі арганізацыямі, экспертамі, кампаніямі ці палітыкамі? Ці спрабавалі вы ўжо з імі звязацца?