У вас безумоўна ёсць саюзнікі. Разгляд рэальных і патэнцыйный саюзнікаў ляжыць у аснове дбайна падрыхтаванай кампаніі. Важна не забывацца пра мерапрыемствы, якія могуць пашырыць кола вашых саюзнікаў – і, вядома, нейтралізаваць супраціўнікаў.
Дапамога з боку саюзнікаў можа праяўляцца па-рознаму. Саюзнікі могуць сфармаваць кааліцыю, якая будзе падтрымліваць вашыя мэты, або могуць дапамагчы самымі рознымі рэсурсамі (магчыма, яны могуць надрукаваць вашыя ўлёткі, калі ў іх ёсць друкарка і г. д.). Верагодна, саюзнікі валодаюць карыснымі для вас навыкамі – яны асвоілі графічныя рэдактары і могуць звярстаць за вас афішы або налепкі, умеюць здымаць відэа або ствараць інфаграфіку. Хтосьці з іх можа дапамагчы вам з экспертами або іншыми кадрами, хтосьці зможа правесці імпрэзу пад сваёй эгідай і г. д.
Вельмі эфектыўным можа стаць краўдфандынг – з аднаго боку ён дапамагае прыцягнуць увагу, а з другога – атрымаць фінансавую падтрымку.
Больш інфармацыі вы знойдзеце на краўдфандынгавых платформах. Для натхнення вывучыце самыя ўдалыя кампаніі.
Не забывайцеся пра тое, што выбар вашых саюзнікаў павінен адпавядаць мэтам і зыходным пунктам кампаніі, а таксама этычным правілам вашай арганізацыі або ініцыятывы.