Сфармулюйце мэту

Дакладная пастаноўка мэтаў – бадай што ключавы момант падрыхтоўкі любой кампаніі. Кожная пастаўленая вамі мэта павінна адпавядаць SMART-крытэрам:

S (Specific): мэта павінна быць канкрэтнай, гэта значыць зразумела апісваць, чаго мы хочам дасягнуць.

М (Measurable): мэта павінна быць вымяральнай, то бок яшчэ падчас пастаноўкі мэты мы павінны закласці магчымасць “палічыць” паспяховасць кампаніі.

А (Achievable): мэта павінна быць рэальна дасягальнай.

R (Relevant): мэта павінна быць актуальнай, рэлевантнай для праблемы, якую вы вырашаеце, але пры гэтым амбітнай – не варта марнаваць час на банальнасці.

Т (Time-bound): у мэты павінны быць часавыя рамкі – важна прадугледзець тэрміны дасягнення мэтаў.

Ёсць і іншыя характарыстыкі мэты. Напрыклад, у якасці крытэра можна выбраць час:

– доўгатэрміновыя мэты выходзяць за часавыя рамкі планаванай кампаніі, трапляюць у шырэйшы кантэкст, а паспяхова рэалізаваная кампанія набліжае нас да іх дасягнення;

– сярэднетэрміновыя мэты павінны быць дасягнутыя да канца кампаніі;

– кароткатэрміновыя мэты – гэта мэты, якіх неабходна паступова дасягаць цягам рэалізацыі кампаніі для таго, каб можна было дасягнуць сярэднетэрміновай мэты; часам іх называюць “вехамі”.

Тут падрабязна тлумачацца і крытэры SMARTER :