Вызначце стратэгію

Стратэгія – гэта аснова вашага шляху да мэты, вызначэнне канцэпцыі працы і прыярытэтаў у рамках кампаніі. Можна цудоўна прааналізаваць сітуацыю і паставіць перад сабой самую высакародную мэту, але, не абраўшы слушнай стратэгіі і шляху, можна “заблукаць” і не дасягнуць пастаўленай мэты.

Уявіце сабе выбар шляху з пункта А ў пункт Б. Можна ісці напрасткі – самым кароткім шляхам праз горы, а можна абысці, але па роўнай мясцовасці. Тое ж са стратэгіямі кампаній: абраная стратэгія можа палягаць, напрыклад, у мабілізацыі грамадскасці (скажам, уздзеянне на палітыкаў з дапамогай грамадскага ціску), або ў выкарыстанні юрыдычных інструментаў (удзел у адміністрацыйным праводжанни, падача позваў і г. д.). Яшчэ адзін варыянт стратэгіі – выбар аднаго сімвала з шырокай групы праблемаў і праца з ім.

Калі вы, напрыклад, хочаце весці кампанію за тое, каб жывёлаў, забітых дзеля футра, стала менш, вашай стратэгіяй можа быць уздзеянне на грамадскасць – можна папрацаваць над тым, каб людзі перасталі купляць футры. Або вы можаце паспрабаваць унесці змены ў заканадаўства, якое зробіць больш строгай ці ўвядзе забарону на развядзенне жывёлаў дзеля футра. Або вы можаце выбраць адну пушную ферму, дзе жывёлы ўтрымліваюцца ў найгоршых умовах, і выкарыстаць юрыдычныя інструменты для таго, каб дамагчыся ее закрыцця. Усе тры стратэгіі могуць весці да мэты – вы самі павінны вырашыць, якая з іх найлепш падыдзе для вас.

Прымаючы рашэнне, неабходна ўлічваць адразу некалькі пытанняў:

Ці будзе абраная стратэгія эфектыўнай?

Як яна паўплывае на рэпутацыю вашай арганізацыі?

Ці згодная з гэтай стратэгіяй ваша каманда?

Ці ёсць у вас досвед правядзення падобных мерапрыемстваў?

З дапамогай якіх механізмаў прымаюцца рашэнні ў сферы, якая вас цікавіць?

Якія перашкоды могуць з’явіцца на шляху да мэты?

Якая пазіцыя грамадскасці?

Якіх укладанняў вымагае абраная стратэгія?

Ці спрабаваў нехта да вас рэалізаваць штосьці падобнае аналагічным спосабам? Або, можа быць, падобную стратэгію спрабавалі рэалізаваць у іншай сферы?